Паслугі
Тэхнічная й моўная экспэртыза NGO Ave Team — для іншых арганізацый і кампаній. Супрацоўніцтва магчымае як партнэрства ў межах сумеснай грантавай заяўкі ці як клясычнае выкананьне тэхнічнага заданьня паводле дагавора аб аказаньні паслугаў.
Паслугі перакладу
NGO Ave Team прапануе паслугі перакладу й лакалізацыі, заснованыя на практычным досьведзе працы з украінскай, крымскататарскай, беларускай, ангельскай і гіндзі, які быў атрыманы падчас працы над праектамі. Мы дапамагаем арганізацыям і кампаніям лакалізаваць прадукты й інфармацыйныя матэрыялы на пералічаных мовах і іншых эўрапейскіх мовах.
IT паслугі
Каманда распрацоўшчыкаў NGO Ave Team займаецца распрацоўкай вэбсайтаў, дадаткаў і іншага праграмнага забесьпячэньня на замову для грамадзкіх арганізацый і ініцыятываў. Мы працуем з такімі мовамі праграмаваньня, як PHP, Python, Java, C++, а таксама з фрэймворкамі Angular і React і клясычнай зьвязкай HTML, CSS і JavaScript — тэхналёгіі падбіраюцца паводле патрабаваньняў канкрэтнага праекта.